wd wp Пошук:

Тавуш

Таву́шская вобласць (арм.: Տավուշի մարզ) — вобласць на паўночным усходзе Арменіі. Мяжуе з Ларыйскай вобласцю на захадзе, Катайкскай вобласцю на паўднёвым захадзе, Гехаркунікскай вобласцю на поўдні, з Азербайджанам на ўсходзе і Грузіяй на поўначы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Іджэван, іншыя гарады — Дыліжан, Берд, Наемберан.

Геаграфія

Тавушская вобласць знаходзіцца на паўночным усходзе Рэспублікі Арменія. Тут знаходзяцца больш 50 % лясных рэсурсаў Арменіі.

Гісторыя

Гл. таксама: Дзарапор і Тучкатак Сучасная Тавушская вобласць была ўтворана законам пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэспублікі Арменія ад 7 лістапада 1995 года, у выніку аб’яднання Іджэванскага, Наемберанскага і Тавушскага раёнаў Арменіі[3].

Насельніцтва

Археалагічнымі даследаваннямі даказана, што Тавушская вобласць заселена яшчэ з каменнага веку. Паводле раскопаў, праведзеных у ваколіцах Іджэвана і знойдзеным пахаванням, ён заселены яшчэ ў II—I тысячагоддзях да н.э. Насельніцтва моцна пацярпела ў часы татара-мангольскіх нашэсцяў. Дзясяткі тысяч людзей былі забіты і ўзяты ў палон, былі спустошаны цэлыя раёны. Прыток насельніцтва зафіксаваны ў пачатку XVIII стагоддзя, калі з некаторых гавараў Арцаха значная колькасць армянаў перасяліўся ў Тавуш[4].

Насельніцтва Іджэвана і навакольных сёл гаворыць на іджэванскім дыялекце армянскай мовы, родным арцахскаму дыялекту. Гэты дыялект характарызуецца перастановай націску з апошняга склада на перадапошні.

Нацыянальны склад

НацыянальнасцьПерапіс 2001 года[5]Доля насельніцтва
адм.-тэр. адзінкі
Перапіс 2011 года[6]Доля насельніцтва
адм.-тэр. адзінкі
Усё насельніцтва134 376100 %128 609100 %
Армяне133 58799,41 %128 00199,53 %
Рускія5310,40 %4230,33 %
Грэкі490,04 %410,03 %
Курды590,04 %350,03 %
Іншыя1500,11 %1090,08 %

Этымалогія

Вялікая частка Тавушскай вобласці ўваходзіла ў Гугаркскі і Утыкскі ашхары Вялікай Арменіі. Ва Утык уваходзіла паўднёва-ўсходняя частка вобласці, якая супадала з Тавушскім (Туз Кстак) гаварам Утыка, адкуль і пайшла цяперашняя назва[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Предварительные итоги Переписи населения Республики Армения, проведённой 12-21 октября 2011 года (на армянском языке).
  2. Численность постоянного населения РА на 1-е апреля 2010 г. (арм.)
  3. Закон республики Армения об административно-территориальном делении республики Армения
  4. 1 2 FindArmenia.com — Հայոց լեռների գանձերը
  5. Population statistics of Eastern Europe. Ethnic composition of Armenia 2001
  6. Population statistics of Eastern Europe. Ethnic composition of Armenia 2011

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тавуш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай