wd wp Пошук:

Над магілай Робака

«Над магілай Робака»[1], або «Вяртанне герояў»[2] — сюжэтнае палатно Казіміра Альхімовіча, напісанае ў 1901 годзе[2]. Створана паводле паэмы «Пан Тадэвуш», напісанай Адамам Міцкевічам у 1832—1834 гадах[1].

Апісанне

Мастак збірае на карціне ўсіх герояў паэмы. Ксёндз Робак (Яцак Сапліца) адзін з улюбёных персанажаў А. Міцкевіча, носьбіт яго думак пра свет і грамадства. Гэты вобраз быў цікавы і К. Альхімовічу сваім менавіта «тутэйшым» менталітэтам. Мастак знаходзіць своеасаблівы прыём, каб узвысіць асобу ксяндза не паказвае яго самога, а толькі тых людзей, што прыйшлі аддаць яму апошнюю даніну. Дэманстрацыя ўзнагароды — крыжа Ордэна Ганаровага легіёна, нададзенага Робаку самім Напалеонам, вышэйшая кропка ў развіцці дзеяння карціны[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. — ISBN 985-6638-35-6.
  2. 1 2 Вяртанне герояў. Альхімовіч Казімір, 1901 Арт-Беларусь
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Карціны Казіміра Альхімовіча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны 1901 года