wd wp Пошук:

Надмагільны помнік Якубу Коласу

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Помнік Якубу Коласу. Надмагільны помнік Якубу Коласу — помнік на Вайсковых могілках у Мінску, пастаўлены ў 1970 годзе на магіле класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882—1956). Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптары У. Ананька, М. Якавенка, архітэктар М. Мызнікаў[1].

Апісанне

Уяўляе сабой выцягнуты па вертыкалі 4-метровы гранітны блок з няроўнымі гранямі. У верхняй частцы яго — скульптурны партрэт пісьменніка, вырашаны ў абагульненай пластыцы. Своеасаблівы эфект дасягнуты пры дапамозе рознай апрацоўкі каменю. Матавая светла-шэрая паверхня скульптурных форм кантрастна вылучаецца на фоне больш цёмных па тону грубых сколаў. Ніжняя частка блока з факсімільным подпісам Я. Коласа мае гладкую паверхню. Кампазіцыйнае спалучэнне архітэктурных і скульптурных форм, выбар прапорцый, дакладнасць пластычнай характарыстыкі надаюць помніку манументальую выразнасць[1].

Зноскі

  1. 1 2 396. Магіла Коласа Якуба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Творы Уладзіміра Ананькі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Творы Мікалая Якавенкі
Катэгорыя·Помнікі Мінска
Катэгорыя·Помнікі Якубу Коласу
Катэгорыя·З’явіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вайсковыя могілкі (Мінск)
Катэгорыя·1970 год у Мінску
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Міхаіла Мызнікава
Катэгорыя·Надмагільныя помнікі