wd wp Пошук:

Надзея Паўлаўна Нікіціна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікіціна. Надзея Паўлаўна Нікіціна (нар. 20 кастрычніка 1970, в. Парэчча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Пасля заканчэння вучобы працавала эканамістам крэдытнага аддзела аддзялення Аграпрамбанка, старшым эканамістам крэдытнага аддзела, намеснікам кіраўніка аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк». Кіраўнік аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк», г. Камянец Брэсцкай вобласці.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі праваслаўя.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Никитина Надежда Павловна Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Банкіры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»