wd wp Пошук:

Надзея Антонаўна Бантле

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бантле. Надзея Антонаўна Бантле (10 лістапада 1851 — 30 кастрычніка 1934, Менск) — хірург, арганізатар аховы здароўя. Герой Працы (1928).

Біяграфія

Надзея вырасла ў сям’і з васьмёра дзяцей. Бацька, Антоні Дамінік Бантле (24 лютага 1796 — 21 студзеня 1889), аптэкар у Магілёўскай губерні.

Скончыла жаночыя медычныя курсы Медыка-хірургічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу.

15 жніўня 1876, па прапанове Рыгора Мачцета(руск.) бел., яна разам з Клушыным(руск.) бел. і Сінькевіч(руск.) бел. ачысціла кватэру Яўгеніі Барташэвіч ад кампраметуючых матэрыялаў. Праз два дні была арыштаваная ў Пецярбургу і заключана ў Петрапаўлаўскую крэпасць; вызвалена 9 кастрычніка. Прыцягвалася да дазнанні па абвінавачванні ў арганізацыі зносін з заключанымі Дома папярэдняга зняволення(руск.) бел. ў мэтах іх вызвалення[1].

У канцы мая 1877 года ў Дунайскую армію(руск.) бел. была накіравана першая група слухачак выпускнога V курсу. Удзельніца-добраахвотнік Руска-турэцкай вайны (1877—1878). Некаторы час працавала ў Наўгародскай і Саратаўскай губернях. Супрацоўнічала з нарадавольцамі, за што ў 1885 годзе была сасланая ў сяло Нікольскае(руск.) бел. ў Валагодскую губерню.

З 1885 па 1933, 48 гадоў, узначальвала Нікольскую бальніцу Каднікаўскага павета(руск.) бел., дзе на свае грошы наладзіла вытворчасць воспеннага дэтрыту для прышчэпак дзяцей.

У 1902—1903 гадах адкрыла спецыялізаваную радзільную палату. Арганізавала дзіцячыя яслі. У 1923 годзе падчас ўспышкі туберкулёзу на Валагодчыне стала ініцыятарам правядзення медыцынскай латарэі даходы ад якой (4250 рублёў) пайшлі на барацьбу з туберкулёзам. У Нікольскім Надзея Бантле прапрацавала да 1933 года, пакуль ёй не споўнілася 79 гадоў. У 1933 годзе разам з дачкой з’ехала ў Мінск, дзе неўзабаве памерла і была пахавана на Вайсковых могілках у Мінску. Засталася ў памяці як буйны арганізатар земскай медыцыны.

Пахаваная на Вайсковых могілках Мінска, Беларусь.

Узнагароды

Зноскі

  1. Деятели, 1929, столбцы 79—80

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскай губерні
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Хірургі Расіі
Катэгорыя·Героі Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Медыкі Расіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Хірургі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Медыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»