wd wp Пошук:

Надазерскае

Надазерскаевозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ла́сіца, за 36 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Паставаў, за 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі Даравое.

Плошча паверхні 0,23 км². Даўжыня 0,95 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Плошча вадазбору 3,25 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 7—12 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна высокія і пясчаныя. Зарастае слаба. Возера бяссцёкавае. У заходняй частцы ўпадае ручай.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта