wd wp Пошук:

Навум Нім

Навум Нім, уласнае імя Навум Аронавіч Яфрэмаў (нар. 16 лютага 1951, Багушэўск, Віцебская вобласць) — расійскі пісьменнік, журналіст і праваабаронца.

Біяграфія

У васьмігадовым узросце страціў бацьку, інваліда вайны. Маці — настаўніца. Вучыўся на мехмаце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, на матэматычным факультэце Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта матэматыкі Віцебскага педагагічнага інстытута (1979).

Займаўся тыражаваннем і распаўсюдам самвыдаву. Быў вымушаны з’ехаць з Віцебскай вобласці з-за занадта пільнай увагі і пагроз з боку Віцебскага КДБ. Быў арыштаваны ў студзені 1985 года ў Растове-на-Доне. У чэрвені таго ж года асуджаны Растоўскім абласным судом на два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму па абвінавачанні ў «распаўсюдзе заведама хлуслівых выдумак, якія знеслаўляюць савецкі дзяржаўны і грамадскі лад». Большую частку тэрміна правёў у калоніі агульнага рэжыма ў Цюмені. Вызвалены ў сакавіку 1987 года.

Працаваў выхавацелем і выкладчыкам у інтэрнаце для разумова непаўнавартасных дзяцей у Новачаркаску, настаўнікам матэматыкі ў школе, праграмістам, цесляром, сталяром, піларамнікам, качагарам, будаўніком.

Пісаць пачаў у 1980-я гады, але ўсур’ёз заняўся літаратурай ужо пасля лагера.

Літаратурная і журналісцкая дзейнасць

Галоўны рэдактар часопісаў Индекс/Досье на цензуру1996 па 2011) і Неволя [1]2004). Аўтар некалькіх аповесцяў, рамана, праваабарончай публіцыстыкі. Творы Н. Німа перакладзены на нямецкцю мову. Чалец Саюза расійскіх пісьменнікаў, Рускага ПЭН-Цэнтра.

У 2012 годзе атрымаў Міжнародную літаратурную прэмію імя А. і Б. Стругацкіх за раман «Господи, сделай так…».

Публікацыі

Заўвагі

  1. Об альманахе «Неволя»
  2. Ознобкина Елена […На край возможности человека Рец.: Наум Ним. Оставь надежду… или душу. М., «Совершенно секретно», 1997, 256 стр.] // Новый мир. — 1998. — № 4.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Багушэўску
Катэгорыя·Праваабаронцы Расіі
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Савецкія дысідэнты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава