wd wp Пошук:

Навум Ільіч Ахіезар

Навум Ільіч Ахіезар (6 сакавіка 1901, Чэрыкаў3 чэрвеня 1980, Харкаў) — савецкі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1941). Член-карэспандэнт Усеўкраінскай Акадэміі Навук (1934). Лаўрэат прэміі імя П. Чабышова АН СССР (1949). Узнагароджаны медалём Л. Эйлера АН СССР (1957). Брат Аляксандр - вядомы фізік-тэарэтык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і земскага лекара, атрымаў сярэднюю адукацыю (7 класаў гімназіі, 1918); выкладаў матэматыку і фізіку ў працоўнай школе. Скончыў КНУ (1923) і аспірантуру (1928). У гэтым жа годзе адкрыў глыбокую сувязь паміж задачай аб знаходжанні палінома, які найменш адхіляецца ад нуля, і функцыяй Грына. У 1928-1933 адначасова працаваў у кіеўскіх інстытутах. З кастрычніка 1933 года да верасня 1941 — прафесар, загадчык кафедры тэорыі функцый і адначасова ў 19351940 — дырэктар Інстытута матэматыкі Харкаўскага ўніверсітэта, дзе пад кіраўніцтвам С. Бернштэйна распрацаваў канструктыўную тэорыю функцый; адначасова па сумяшчальніцтве - загадчык кафедры матэматыкі і тэарэтычнай аэрадынамікі Харкаўскага авіяцыйнага інстытута. З кастрычніка 1941 па кастрычнік 1943 — прафесар, загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі Казахстанскага горна-металургічнага інстытута (Алма-Ата), паралельна працаваў у іншых ВНУ, дзе працягваў займацца праблемамі тэорыі функцый. З лістапада 1943 па красавік 1947 — прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі Маскоўскага энергетычнага інстытута. З верасня 1947 да красавіка 1950 — дырэктар Інстытута матэматыкі пры Харкаўскім універсітэце, дзе стварыў магутны калектыў матэматыкаў. З верасня 1947 да верасня 1955 — загадчык кафедры тэорыі і матэматычнай фізікі Харкаўскага політэхнічнага інстытута, застаючыся прафесарам Харкаўскага ўніверсітэта па сумяшчальніцтве. З верасня 1955 па жнівень 1961 — зноў загадчык кафедры тэорыі функцый, пасля матэматычнай фізікі (19631974) Харкаўскага ўніверсітэта, дзе працаваў прафесарам да канца жыцця. У 19611963 — загадчык аддзела, з 1963 — старшы навуковы супрацоўнік, з 1970 — навуковы кансультант Фізіка-тэхнічнага інстытута нізкіх тэмператур АН УССР (Харкаў). З 1947 на працягу многіх гадоў узначальваў Харкаўскае матэматычнае таварыства; рэдагаваў яго часопіс. Ахіезэр - выбітны прадаўжальнік пачатага яшчэ П. Чабышовым і С. Бернштэйнам кірунку ў тэорыі набліжэнняў функцый. Яму належаць выдатныя вынікі ў тэорыі апраксімацыі, праблеме момантаў, тэорыі інтэгральных ураўненняў, тэорыі функцый комплекснага пераменнага. У навуковых працах гарманічна спалучаў класічныя тэорыі функцый комплекснага пераменнага з сучаснымі метадамі функцыянальнага аналізу. Гэта дало магчымасць Ахіезэру вырашыць шэраг цяжкіх задач: задача пра паліном з некалькімі фіксаванымі каэфіцыентамі, якія менш адхіляюцца ад нуля на інтэрвале або сістэме інтэрвалаў; задачу аб важкай апраксімацыі паліномамі і іншыя. Прапанаваў метад рашэння зваротнай задачы спектарнага аналізу для важных класаў спектральных шчыльнасцей. Пазней гэты метад атрымаў удалае прымяненне, што дазволіла знайсці рашэнне шэрагу нелінейных ураўненняў матэматычнай фізікі. Ахіезэру належаць выдатныя заслугі ў стварэнні Харкаўскай матэматычнай школы.

Публікацыі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122043014 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. 1 2 3 4 5 6 MacTutor History of Mathematics archive
  5. 1 2 Dictionary of Scientific Biography / C. C. GillispieCharles Scribner’s Sons, 1970.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрыкаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі МЭІ
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Харкаве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»