wd wp Пошук:

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзейнасць

Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні створаны на базе Беларускага навукова-доследнага інстытута харчовых прадуктаў, навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “БЕЛНІКЦІММП”, рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Інжынерна-тэхнічны цэнтр “Семплодагароднінапраект”, даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Марыз” і даччынага унітарнага вытворчага прадпрыемства “Тэхнапрод” у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 года.

Асноўная мэта дзейнасці цэнтра - канцэнтрацыя навуковых даследаванняў на вырашэнні актуальных задач па стварэнню новых канкурэнтаздольных прадуктаў харчавання для розных груп насельніцтва, распрацоўка новых тэхналогій і праектаў.

Штат Цэнтра складаецца з 153 супрацоўнікаў, у тым ліку 1 доктара навук, які з’яўляецца член-карэспандэнтам НАН Беларусі, і 28 кандыдатаў навук.

Структура

Навукова-даследчыя падраздзяленні

Дачынныя прадпрыемствы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навуковыя арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вуліца Казлова (Мінск)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нацыянальная акадэмія навук Беларусі