Навасэлыцкі раён[1] (укр.: Новоселицький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Чарнавіцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Навасэлыця[1] (укр.: Новоселиця).
Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 78600 чалавек, плошча — 738 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 30 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння і 42 сяла.