wd wp Пошук:

Наваросія

Карта Наваросіі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Наваросія. Наваросія (укр.: Новоросія, руск.: Новороссия) — сінонім Новарасійскай губерні і Новарасійскага генерал-губернатарства, у шырокім сэнсе — гістарычныя тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор’я, далучаныя да Расійскай імперыі ў выніку расійска-турэцкіх войнаў у другой палове XVIII стагоддзя. Тэрыторыі ўключалі ў сябе Херсонскую, Екацярынаслаўскую, Таўрычную, Бесарабскую губерні, а таксама Кубанскую вобласць.

Тэрмін ужываўся да пачатаку XX стагоддзя, аднак пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі практычна апынуўся пад забаронай, у той час як значная частка зямель Наваросіі ўвайшла ў склад УНР, пасля паражэнні якой тэрыторыя была ўключана бальшавікамі ў склад Украінскай ССР. Тэрмін атрымаў новае распаўсюджванне ў 2013—2014 гадах у выніку падзей, якія адбыліся ва Украіне і прывялі да масавых пратэстаў у Паўднёва-Усходняй Украіне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Гісторыя Днепрапятроўскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Украіны (1795—1917)
Катэгорыя·Гісторыя Адэскай вобласці
Катэгорыя·Запарожская вобласць
Катэгорыя·Наваросія
Катэгорыя·Гісторыя Краснадарскага края
Катэгорыя·Гісторыя Данецкай вобласці
Катэгорыя·Мікалаеўская вобласць
Катэгорыя·Паўночнае Прычарнамор’е
Катэгорыя·Херсонская вобласць
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Расіі
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Украіны