wd wp Пошук:

Мiнамацкая канвенцыя аб ртуцi

Краіны, якія ратыфікавалі канвенцыю (станам на канец 2021 года).

Мiнамацкая канвенцыя аб ртуцi (англ.: Minamata Convention on Mercury) — міждзяржаўны дагавор, накіраваны на абарону здароўя людзей і навакольнага асяроддзя ад антрапагенных выкідаў і высвабаджэнняў ртуці і яе злучэнняў, якія могуць прыводзіць да атручванняў ртуццю.

Згодна з канвенцыяй выкарыстанне ртуці павінна рэгулявацца, скарачацца вытворчасць некаторых ртуць-змяшчаючых прыбораў (медыцынскіх, люмінесцэнтных лямпаў). Таксама абмяжоўваецца шэраг прамысловых працэсаў і галін, у тым ліку горназдабыўная (асабліва непрамысловая здабыча золата), вытворчасць цэменту.

З 2020 года канвенцыя забараняе вытворчасць, экспарт і імпарт некалькіх розных відаў ртуць-змяшчаючай прадукцыі, у тым ліку электрычных батарэй, электрычных выключальнікаў і рэле, некаторых відаў кампактных люмінесцэнтных лямпаў (КЛЛ), люмінесцэнтных лямпаў з халодным катодам або з вонкавым электродам, ртутных тэрмометраў і прыбораў вымярэння ціску.

Гісторыя

Ртуць і яе злучэнні даўно вядомыя з-за таксічнасці для чалавека і іншых жывых арганізмаў. Маштабныя крызісы, звязаныя з атручваннем ртуццю, такія як Мінамацкая катастрофа, атручванне ў Іраку, і Niigata Minamata disease[en], прыцягнулі ўвагу да праблемы. У 1972 годзе перад дэлегатамі Стакгольмскай канферэнцыі па Human Environment выступіў студэнт Сінобу Сакамота, які стаў інвалідам з-за таго, што яго маці падчас цяжарнасці атруцілася метылртуццю. Неўзабаве была створана праграма ЮНЭП (англ.: United Nations Environment ProgrammeUnited Nations Environment Programme, Праграма ААН па навакольным асяроддзі)[1].

20 лютага 2009 года на 25-м Савеце кіраўнікоў UNEP было прынята рашэнне № 25/5 «ініцыяваць міжнародныя меры па рэгуляванні ртуці эфектыўным, дзейсным і паслядоўным чынам»[2][3]

Зноскі

  1. Tanaka, Hisatoshi. Minamata disease sufferer pins hope on mercury ban treaty(нявызн.) , The Asahi Shimbun Company (9 October 2013). Праверана 10 October 2013.
  2. Mandate(нявызн.) (недаступная спасылка). United Nations Environment Programme. — «to initiate international action to manage mercury in an efficient, effective and coherent manner»  Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2013. Праверана 10 October 2013.
  3. Проект Минаматской конвенции о ртути(руск.) . UNEP. Праверана 25 верасня 2014.(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Экалагічнае права
Катэгорыя·Міжнародныя канвенцыі
Катэгорыя·Ртуць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы ЗША