Міцке́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Міцкевічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года ў склад Данюшаўскага сельсавета перададзена вёска Укропенка[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 15 мая 1978 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Войстамскага і Жодзішкаўскага сельсаветаў.