wd wp Пошук:

Данюшаўскі сельсавет

Даню́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Данюшава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года ў склад сельсавета з Міцкевіцкага сельсавета перададзена вёска Укропенка[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жодзішкаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смаргонскага раёна