wd wp Пошук:

Міхей Мітрафанавіч Мінчанкоў

Міхей Мітрафанавіч Мінчанкоў (15 студзеня 1913, в. Каськова, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць11 кастрычніка 2003, Мсціслаў, Магілёўская вобласць) — радавы 297-га стралковага палка 184-й стралковай Духаўшчынскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава 2-й ступені дывізіі 45-га стралковага Нёманскага корпуса 5-й арміі; камандзір аддзялення 9-га гвардзейскага стралковага палка 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі 2-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронту, гвардыі сяржант.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 (15) студзеня 1913 года ў вёсцы Каськова Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Скончыў 4 класа. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1937 па 1939 год. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з кастрычніка 1943 года.

Радавы 297-га стралковага палка чырвонаармеец Міхей Мінчанкоў у перыяд з 7 па 15 жніўня 1944 года ў баі каля літоўскага населенага пункта Блюдш разам з іншымі байцамі адбіў некалькі контратак ворага і ўтрымаў заняты рубеж. Пры гэтым знішчыў паўтара дзесятка салдат і аднаго афіцэра праціўніка.

Загадам па 184-й стралковай дывізіі № 050 ад 25 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

17-25 кастрычніка 1944 года каля літоўскага населенага пункта Науямесціс пры адбіцці варожых контратак чырвонаармеец Міхей Мінчанкоў непрыкметна прабраўся ў фланг непрыяцеля і трапным агнём прымусіў яго адступіць, асабіста знішчыў шэсць і ўзяў у палон адзінаццаць праціўнікаў.

Загадам па 5-й арміі № 06 ад 19 студзеня 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

17 красавіка 1945 г. пры адбіцці контратакі праціўніка ў раёне на паўднёвым захадзе ад сталіцы Усходняй Прусіі горада Кёнігсберга камандзір стралковага аддзялення 9-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі сяржант Міхей Мінчанкоў пры адбіцці варожай контратакі зайшоў з байцамі даручанага яму падраздзялення ў тыл праціўніка і раптоўна адкрыў агонь, чым спрыяў адбіццю контратакі.

Загадам па 2-й гвардзейскай арміі № 99 ад 21 мая 1945 года за мужнасць і адвагу выяўленыя ў баях гвардыі сяржант Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч паўторна узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

Усяго за гады вайны быў тройчы паранены. У баях знішчыў сто дваццаць пяць праціўнікаў.

У 1945 годзе гвардыі старшына Мінчанкоў М. М. дэмабілізаваны. Прыехаў у горад Магілёў, дзе жыў і працаваў некаторы час.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 кастрычніка 1966 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшына запасу Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

Жыў у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Памёр 11 кастрычніка 2003 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Міхей Мітрафанавіч Мінчанкоў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Мсціславе
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Асобы