wd wp Пошук:

Міхаіл Яўхімавіч Шкляр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шкляр. Міхаіл Яўхімавіч Шкляр (7 кастрычніка 1916, в. Магільна, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 10 студзеня 1978) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1961), прафесар (1963).

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1941), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК ВКП(б) (1947).

Працаваў у ЦК ЛКСМБ (з 1941, інструктар, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі), Інстытуце гісторыі партыі ЦК КПБ (1947—1963, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1963 — прафесар, з 1975 — загадчык кафедры гісторыі КПСС Інстытута павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі.

Памёр 10 студзеня 1978 года, пахаваны на Усходніх могілках, г. Мінск.

Узнагароды

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1972), ордэн Чырвонай Зоркі і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі