wd wp Пошук:

Міхаіл Уладзіміравіч Гулы

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гулы. Міхаіл Уладзіміравіч Гулы (нар. 1980, в. Асаўцы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў в. Асаўцы Бярозаўскага раёна.

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у 2003 годзе ў якасці галоўнага агранома калгаса «Перамога» Камянецкага раёна, з 2003 па 2005 год аграном камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас-сад „Світанак“» Брэсцкага раёна.

У 2005—2008 гг. працаваў на розных пасадах у навучальна-вопытной гаспадарцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 2008—2011 гг. першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Горацкага раённага выканаўчага камітэта. У 2011—2015 гг. дырэктар «Горацкай райаграпрамтэхнікі».

У 2015—2017 гг. першы намеснік старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта — начальнік ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2017—2019 гг. дырэктар навучальна-вопытной гаспадарцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

У 2019—2021 гг. старшыня Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта. 21 чэрвеня 2021 года прызначаны на пасаду старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Старшыні Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы