wd wp Пошук:

Міхаіл Сцяпанавіч Камельчык

Магіла М.Камельчыка пад Смаленскам

Міхаі́л Сцяпа́навіч Каме́льчык (нар. 8 чэрвеня 1921 года, вёска Бушмін, Талачынскі раён, Віцебская вобласць-27 кастрычніка 2006) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус. З 1944 года М.С. Камельчык, камандзір звяна гвардзейскага штурмавога авіяпалка, гвардыі старшы лейтэнант ажыццявіў 170 баявых вылетаў. Удзельнік Парада Перамогі. Герой Савецкага Саюза (15.05.1946).

Да 1958 года служыў у Савецкай Арміі, падпалкоўнік. У 1958 годзе ў званні падпалкоўніка Камельчык быў звольнены ў запас па стане здароўя. З таго ж года ён пражываў у Смаленску, працаваў настаўнікам у школе. У 1967 Камельчык скончыў Смаленскі педагагічны інстытут, пасля чаго працаваў у ім загадчыкам метадычнага кабінету кафедры марксізму-ленінізму. З 1970 Камельчык працаваў выкладчыкам гісторыі ў Смаленскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Браў удзел у грамадскім жыцці, быў членам Савецкага камітэта ветэранаў вайны і камітэта Фонду міру. Памёр 27 кастрычніка 2006 года, пахаваны на Брацкіх могілках Смаленска.

Званні і ўзнагароды

Ганаровы грамадзянін г. Познань. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Брацкіх могілках, Смаленск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза