wd wp Пошук:

Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч

Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч (12 кастрычніка 1884, в. Лінгі, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць27 чэрвеня 1919, в. Бігосава, Верхнядзвінскі раён Віцебская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Вучыўся ў гарадскім 2-класным вучылішчы пры Віленскім настаўніцкім інстытуце, якое скончыў у чэрв. 1901. У 1-й Віленскай мужчынскай гімназіі здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня. З 1904 вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасвечаны ў святары ў 1908. З 1908 адміністратар парафіі Нараўка Сакольскага пав. З 1917 адміністратар парафіі ў мяст. Іказнь Дзісенскага пав. Займаўся беларускай культурна-асветнай дзейнасцю, адкрываў беларускія школы. Прымаў удзел у з’ездзе каталіцкага духавенства Дзісенскага дэканата (6-7.8.1918). У час ваенных падзей 1919 выступіў супраць бальшавіцкіх улад. За антыбальшавіцкую дзейнасць 27.6.1919 асуджаны на смяротнае пакаранне. Расстраляны ў в. Бігосава. 24.3.1920 урачыста перазахаваны ў Іказні (Браслаўскі раён).

Крыніцы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Верхнядзвінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Асобы