wd wp Пошук:

Міхаіл Пятровіч Старыцкі

Міхаіл Пятровіч Стары́цкі (укр.: Михайло Петрович Старицький; 14 снежня 1840, с. Клешчынцы Чарнабаеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна27 красавіка 1904) — украінскі пісьменнік, перакладчык, тэатральны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Харкаўскім (1858—60) і Кіеўскім (1860—66) універсітэтах. 3 1864 выступаў у аматарскіх тэатральных гуртках. 3 1883 узначальваў першую ўкраінскую прафесійную тэатральную трупу М. Крапіўніцкага, якая ў т.л. гастралявала і на Беларусі.

Творчасць

Аўтар зборніка вершаў «Са старога сшытка. Песні і думы» (ч. 1—2, 1881—83), сацыяльна-бытавых п’ес «Не суджана» (1883), «У цемры» (1893), «Лёс» (1894), гістарычных драм «Багдан Хмяльніцкі» (1897), «Маруся Багуслаўка» (1899), вадэвіляў. Трылогія «Багдан Хмяльніцкі» («Перад бурай», «Бура», «Каля прыстані», 1895—97), аповесць «Абарона Бушы» (1894) пра падзеі антыфеадальнай вайны 1648—54 гадоў. Інсцэніраваў творы М. Гогаля, Э. Ажэшкі, Ю. Крашэўскага і інш. На ўкраінскую мову пераклаў некаторыя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Някрасава, Ю. Славацкага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, І. В. Гётэ, Дж. Байрана.

Міхайла Старыцкі — майстар рэжысёрскага вырашэння масавых сцэн, асаблівую ўвагу аддаваў музычнаму і мастацкаму афармленню спектакля. Майстэрствам трупы захапляліся Янка Лучына, які прысвяціў трупе вершы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько» (нап. 1887, апубл. 1932), і Францішак Багушэвіч.

На беларускую мову асобныя творы М. Старыцкага пераклаў Э. Валасевіч.

Зноскі

  1. Старицкий Михаил Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі Украіны
Катэгорыя·Драматургі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі на ўкраінскую мову
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Памерлі 27 красавіка
Катэгорыя·Перакладчыкі Украіны
Катэгорыя·Пахаваныя на Байкавых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Залатаношскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці