wd wp Пошук:

Міхаіл Паўлавіч Шышкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шышкін.

Міхаіл Паўлавіч Шышкін (руск.: Михаи́л Па́влович Ши́шкин; 18 студзеня 1961, Масква) — рускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 студзеня 1961 года ў Маскве у сям’і рускага марака-падводніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і настаўніцы-ўкраінкі. Дзед па бацьку ў 1930 годзе быў аб’яўлены падкулачнікам, у выніку раскулачвання рэпрэсаваны і загінуў на будаўніцтве БАМа, бабуля Любоў Шышкіна (памерла ў 1993 годзе) бегла з вёскі з двума дзецьмі і ўладкавалася прыбіральшчыцай пад Масквой.

Вучыўся ў школе № 59 Масквы, дзе дырэктарам працавала яго мама, Ірына Георгіеўна.

Міхаіл Шышкін нейкі час працаваў дворнікам, ўкладваў асфальт. У 1982 годзе кончыў рамана-германскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў тры гады ў часопісе «Ровесник», пісаў пра мастацтва, перакладаў з нямецкай. Затым працаваў пяць гадоў школьным настаўнікам у фізіка-матэматычнай школе № 444 горада Масквы, дзе выкладаў нямецкую і англійскую мовы.

З нараджэння сына Канстанціна ў 1995 годзе пісьменнік пражываў ў Цюрыху (Швейцарыя).

Акрамя літаратурнай працы займаўся перакладамі, даваў урокі. У восеньскім семестры 2009 года выкладаў ва Універсітэце Вашынгтона і Лі (Вірджынія, ЗША).

У 2012—2013 гадах жыў у Берліне ў сувязі з атрыманнем стыпендыі ДААД.

У 2013 годзе адмовіўся прадстаўляць Расію на міжнародным кніжным кірмашы ЗША «BookExpo America 2013» па палітычных меркаваннях. Пісьменнік выклаў свой погляд на далучэнне Крыма да Расіі ў чатырох эсэ, апублікаваных у еўрапейскіх газетах.

Любіць класічную музыку, у якасці хобі гуляе ў снукер.

Сям’я

У цяперашні час знаходзіцца ў трэцім шлюбе. Міхаіл мае па сыну ад кожнага шлюба. Першыя два шлюбы працягваліся па сем гадоў. Першая жонка — Ірына з Расіі, другая — Франчэска Шцёклін з Швейцарыі, славистка па прафесіі, ёй прысвечаны раман «Узяцце Ізмаіла». Ад другой жонкі мае сына Канстанціна (1995 г.н.).

У 2011 годзе ажаніўся з Яўгеніяй Фролкавай, 4 жнiўня 2013 года ў іх нарадзіўся сын Ілля.

Грамадская пазіцыя

У пачатку чэрвеня 2018 года заклікаў дэмакратычныя краіны байкатаваць чэмпіянат свету па футболе ў Расіі. У інтэрв’ю швейцарскай газеце Tages-Anzeiger Шышкін адзначыў, што спорт у Расіі разумеецца як «працяг вайны». На Форуме рускай культуры ў Еўропе у 2018 годзе пісьменнік сказаў, што пасля 2014 года ён абвясціў сябе эмігрантам і ў Расію не ездзіць. У 2019 годзе падпісаў «Адкрыты ліст супраць палітычных рэпрэсій у Расеі»[5].

Творы

Раманы на рускай

Аповесці на рускай

Апавяданні і эсэ на рускай

Творы на нямецкай

Узнагароды

Зноскі

  1. Михаил Шишкин // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michail Schischkin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122213548 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. https://www.nzz.ch/das_ich_und_seine_geschichten-ld.1008832
  5. Открытое письмо против политических репрессий в России
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Імігравалі ў Германію з Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі МПДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Шматмоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў