wd wp Пошук:

Міхаіл Паўлавіч Мебш

Міхаіл Паўлавіч Мебш (19211944) — чырванафлоцец Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Міхаіл Мебш нарадзіўся 25 мая 1921 года ў горадзе Бабруйск[1]. Да вайны працаваў у калгасе. У 1941 годзе Мебш быў прызваны на службу ў Ваенна-марскі флот СССР. З мая 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да сакавіка 1944 года чырванафлоцец Міхаіл Мебш быў разведчыкам разведузвода 384-га асобнага батальёна марской пяхоты Адэскай ваенна-марской базы Чарнаморскага флоту. Вызначыўся падчас вызвалення Мікалаева[2].

У складзе дэсантнай групы Канстанціна Альшанскага(руск.) бел. Мебш у сакавіку 1944 года высадзіўся ў Мікалаеўскім рачным порце і на працягу двух сутак прыняў актыўны ўдзел у адбіванні васемнаццаці варожых контратак. 7 сакавіка 1944 года Мебш загінуў у баі практычна з усімі сваімі таварышамі, аднак альшанцы паспяхова выканалі баявую задачу, знішчыўшы каля 700 нямецкіх салдат і афіцэраў і вялікую колькасць баявой тэхнікі. Пахаваны ў Скверы 68-мі дэсантнікаў у Мікалаеве[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 красавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» чырванафлоцец Міхаіл Мебш пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[2].

Зноскі

  1. 1 2 Паводле адных дадзеных з’яўляецца украінцам, выхадцам з сяла Падалянскае, сучаснага Дэражнянскага раёна Хмяльніцкай вобласці, паводле іншых — беларусам, выхадцам з горада Бабруйск, сучаснай Магілёўскай вобласці
  2. 1 2 3 Міхаіл Паўлавіч Мебш на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Мікалаеве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка
Катэгорыя·Маракі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных