wd wp Пошук:

Міхаіл Міхеевіч Пірагоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пірагоў. Міхаіл Міхеевіч Пірагоў (25 студзеня 1933, г. Арцёмаўск, Краснаярскі край) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004). Член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (2010).

Біяграфія

Скончыў у 1957 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава. У 19571975 працаваў у Новасібірску. З ліпеня 1957 года па верасень 1962 года старшы архітэктар, кіраўнік групы, кіраўнік сектара Новасібірскага праектнага інстытута «Аблпраект». З верасня 1962 года па сакавік 1964 года галоўны архітэктар майстэрні «Новасібпраект». З сакавіка 1964 года кіраўнік майстэрні, з па красавіка 1972 года па май 1975 — галоўны архітэктар інстытута «СібЗНДІЭП[ru]»[1].

У 1975 годзе запрошаны ў Мінск, працаваў у «Белдзяржпраекце» галоўным архітэктарам (май 1975 — май 1978), кіраўніком майстэрні (май 1978 — кастрычнік 1988), галоўным архітэктарам праектаў (кастрычнік 1988 — студзень 2001)[1][2]. З лютага 2001 года дырэктар «Творчай майстэрні М. М. Пірагова»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 г., Саюза архітэктараў БССР з 1975 г[3].

Творчасць

Гасцініца «Сібір»[ru]

Асноўныя работы ў Расіі: у Новасібірску — комплекс дзіцячага санаторыя пад Новасібірскам (1962)[1]; манумент Славы[ru] (1967; у сааўтарстве з мастаком А. Чарнаброўцавым(руск.) бел. і архітэктарам Б. Захаравым); праект забудовы грамадскага цэнтра Ленінскага раёна г. Новасібірска (1969)[1]; Палац культуры і творчасці імя В. П. Чкалава[ru] з залай на 1000 месцаў (1970, высоўваўся на сушуканне Дзяржаўнай прэміі РСФСР у 1971 года), комплекс рачнога вакзала з гасцініцай «Об» на 600 месцаў (1973, у сааўтарстве з А. Валовікам(руск.) бел.), гасцініца «Сібір»[ru] (сааўтараў У. Зонаў, У. Дабрэнка, пры ўдзеле Б. Свірскага)[1], Дом Саветаў Кіраўскага раёна (19721973; у сааўтарстве з А. Хахловым), Комплекс абласной Адміністрацыі (былы абкам КПСС, 1975—1980; сааўтары Б. Захараў, У. Зонаў[1])[3]; праект забудовы грамадскага цэнтра 1-й чаргі г. Ніжневартаўска Цюменскай вобласці (1974, сааўтары Б. Свірскі, А. Чупрын, У. Зонаў, Жыгалава і інш.); гасцініца на 400 месцаў у г. Ніжневартаўску (1974, сааўтары Б. Свірскі, У. Зонаў і інш.)[1];

Асноўныя работы ў Беларусі: у Бабруйску — тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (1979, сааўтары В. Крамарэнка, Б. Папоў[1], высоўваўся на сушуканне Дзяржаўнай прэміі БССР за 1980 год); праект забудовы навукова-вытворчай базы Акадэміі навук БССР (1977, 1978, сааўтар Б. Папоў); у Мінску — комплекс яхт-клуба на Заслаўскім вадасховішчы (1979; у сааўтарстве з А. Зензіным, С. Федчанкам), станцыі Мінскага метрапалітэна «Акадэмія навук» і «Плошча Я. Коласа» (1984; у сааўтарстве з А. Зензіным; прэмія Савета Міністраў СССР 1987), прафілакторый «Лясное» на 100 месцаў у Валожынскім раёне (1986, сааўтары У. Шчарбіна, А. Прохараў[1]; Архітэктурная прэмія прафсаюзаў БССР 1989), рэстаўрацыя і рэканструкцыя опернага тэатра ў г. Мінску (1992—1993, сааўтары Л. Зданевіч, М. Пірагоў)[1], Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы (кіраўнік аўт. калектыву; 2000; Дзяржаўная прэмія Беларусі 2004), комплекс пасольства Украіны (2003; у сааўтарстве з Л. Зданевічам)[3][2].

Займаецца рысункам і акварэльным жывапісам. Яго працы неаднаразова экспанаваліся ў СА СССР, Саюзе архітэктараў Беларусі, у Палацы мастацтваў у Мінску, у сталічным кінатэатры «Масква», у будынку «Белдзяржпраекта», змяшчаліся ў органах архітэктурнага друку («Архітэктура СССР» — 1963; «Архітэктура і будаўніцтва БССР»)[1].

Конкурсныя праекты

На рахунку М. Пірагова — удзел у 18 гарадскіх, усесаюзных, рэспубліканскіх і паміж народных конкурсах, на 11 з іх ганараваны рознымі прэміямі: «Адкрыты конкурс на помнік У. І. Леніну ў г. Новасібірску» (1958, арх. А. Валавік, скульптар А. Аўчыннікаў; 3-я прэмія); «Адкрыты конкурс на забудову грамадскага цэнтра Акадэмгарадка СААН СССР» (1959, сааўтары арх. Б. Захараў, У. Іваноў, 2-я прэмія); «Усесаюзны конкурс на помнік-манумент у памяць гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці» (1959, сааўтары Б. Захараў, А. Валавік; 2-я прэмія (1-я не прысуджалася)); «Адкрыты конкурс на праект комплексу рачнога вакзала з гасцініцай на 600 месцаў у г. Новасібірску» (1963, сааўтары А. Валавік; 1-я прэмія); «Міжнародны конкурс на помнік Перамогі на Плая-Хірон. Куба» (1963, сааўтары Я. Амосаў, А. Валавік); «Закрыты конкурс на забудову цэнтра г. Хабараўска» (1967; кіраўнік аўтарскага калектыва); «Заказны конкурс забудовы раёна па Паркавай магістралі (цяпер праспект Пераможцаў)» (19771978, заахвочвальная прэмія); «Заказны конкурс на архітэктурныя рашэнні станцый 2-й лініі мінскага метрапалітэна» (1985-86, сааўтары А. Зензін, мастак С. Булатаў; заахвочвальная прэмія); «Гарадскі конкурс на музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь» (1992, сааўтар Л. Зданевіч, 1-я прэмія); гарадскі конкурс на праект манумента «Змагарам за Савецкую ўладу ў г Мінску» — 2 варыянты (1987, 3-я і заахвочвальная прэміі), паўторны конкурс на эскіз-ідэю помніка «Змагарам за Савецкую ўладу ў г. Мінску» (1988, 3-я прэмія)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «За доблесную працу. Да 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970) [1], ордэнам «Знак Пашаны» (1984), дыпломам I ступені Саюза Архітэктараў СССР на Усесаюзным аглядзе-конкурсе на найлепшы праект года (1984), медалём «За працоўныя заслугі» (2002), «Ветэран працы»[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Пирогов Михаил Михеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 Пірагоў Міхаіл Міхеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. 1 2 3 4 Архитектор Михаил Михеевич Пирогов

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Бабруйска
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснаярскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Архітэктары Новасібірска
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў