wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Бахцін

Міхаіл Міхайлавіч Бахцін (5 (17) лістапада 1895, Арол — 6 сакавіка 1975, Масква) — рускі філосаф і мысляр, тэарэтык еўрапейскай культуры і мастацтва. Даследчык мовы, эпічных формаў апавядання і жанру еўрапейскага рамана. Стваральнік новай тэорыі еўрапейскага рамана, у тым ліку канцэпцыі поліфанізма (шматгалосся) ў літаратурным творы. Даследуючы мастацкія прынцыпы рамана Франсуа Рабле, Бахцін развіў тэорыю ўніверсальнай народнай смяхотнай культуры. Яму належаць такія літаратуразнаўчыя паняцці, як поліфанізм, смяхотная культура, хранатоп, карнавалізацыя, меніпея (эўфемізм па адносінах да галоўнай і вядучай лініі ў развіцці еўрапейскага рамана ў «вялікім часе»).

М. М. Бахцін — аўтар некалькіх лінгвістычных прац, прысвечаных агульнатэарэтычным пытанням, стылістыцы і тэорыі маўленчых жанраў. Інтэлектуальны лідар навукова-філасофскага кола, які вядомы як «Кола Бахціна».

Біяграфія

Нарадзіўся ў Арле ў сям’і банкаўскага служачага. У сям’і было шасцёра дзяцей. Затым разам з сям’ёй жыў у Вільні (1905—1911) і Адэсе (1911 -?); Па яго словах, вучыўся ў Петраградскім і Наварасійскім універсітэтах (дакументальных пацверджанняў няма); ўніверсітэт не скончыў.

З 1918 года жыве ў горадзе Невелі, выкладае ў адзінай працоўнай школе. Там складаецца цеснае кола аднадумцаў-інтэлектуалаў: М. І. Каган, Л. В. Пумпянскі, В. М. Валошын, М. В. Юдзіна, Б. М. Зубакіна. У 1919 годзе — першая апублікаваны артыкул «Мастацтва і адказнасць».

З 1920 года жыў у Віцебску, выкладау ў педінстытуце і кансерваторыі, выступаў з публічнымі лекцыямі пра філасофію, эстэтыку, літаратуру. У кола яго знаёмых ўваходзяць П. М. Мядзведзеў, В. М. Валошын, і І. І. Салярцінскі. У 1920—1924 гадах праца над няскончаным філасофскім трактатам і ранняй рэдакцыяй кнігі пра Дастаеўскага.

У 1921 годзе жэніцца на Алене Аляксандраўне Акаловіч.

У 1924 годзе па запрашэнні вяртаецца ў Ленінград.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 24 верасня 2021.
  3. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 24 верасня 2021.
  4. Бахтин Михаил Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Mikhail Bakhtin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118505653 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Мовазнаўцы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арле
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Філолагі СССР
Катэгорыя·Дастаевісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Філасофія мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Філосафы СССР
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Кола Бахціна
Катэгорыя·Эстэтыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Франсуа Рабле
Катэгорыя·Філосафы мовы
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Філасофія літаратуры
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных