wd wp Пошук:

Міхаіл Мікалаевіч Луцэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцэнка.Міхаі́л Мікала́евіч Луцэ́нка (1909, Казалінск, Казалінскі павет, Сырдар’інская вобласць, Расійская імперыя — снежань 1994, Масква, Расійская Федэрацыя) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Біяграфія

У 1929—1932 гадах вучыўся ў Алма-Ацінскім зааветэрынарным інстытуце. Пасля заканчэння інстытута быў пакінуты на кафедры. Працаваў дацэнтам, затым да 1934 года — намеснікам дырэктара Алма-Ацінскага зааветэрынарнага інстытута (АЗВІ , цяпер Казахскі нацыянальны аграрны універсітэт).

З 1934 па 1941 год працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, намеснікам дырэктара Навукова-даследчага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі Казахскай ССР. З 1941 па 1943 год — начальнік Упраўлення жывёлагадоўлі Народнага камісарыята земляробства Казахскай ССР, затым да 1945 года — намеснік загадчыка Аддзела жывёлагадоўлі ЦК КП(б) Казахстана.

У 1945 годзе быў прызначаны першым сакратаром Акмалінскага абласнога камітэта КП(б) Казахстана. На гэтай пасадзе працаваў да лютага 1950 года.

У 1950 годзе быў пераведзены ў Маскву намеснікам міністра сельскай гаспадаркі СССР, начальнікам Галоўнага ўпраўлення жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.

З 9 ліпеня 1957 года па 6 снежня 1961 года М. М. Луцэнка — міністр сельскай гаспадаркі Беларускай ССР.

Затым з 1964 года і да выхада на пенсію ў 1977 годзе быў начальнікам Галоўнага ўпраўлення жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.

Памёр у Маскве ў 1994 годзе.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Ашимбаев Д. Р. Кто есть кто в Казахстане. Биографическая энциклопедия. — Алматы, 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Казахскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казалінску
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў