wd wp Пошук:

Міхаіл Мікалаевіч Загоскін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Загоскін. У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міхаіл Загоскін, значэнні. Міхаіл Мікалаевіч Загоскін (руск.: Михаил Николаевич Загоскин) (14 (25) ліпеня 1789, с. Рамзай Пензенскага ўезда, зараз Макшанскага раёна Пензенскай вобласці — 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1852, Масква) — рускі пісьменнік, драматург, аўтар гістарычных раманаў.

З 1802 года служыў у Санкт-Пецярбургу, падчас Айчыннай вайны 1812 года паступіў у апалчэнне, быў паранены пад Полацкам. Пасля вайны быў дырэктарам шэрагу маскоўскіх тэатраў, з 1842 года — дырэктар Аружэйнай палаты.

У літаратуры дэбютыраваў камедыяй «Гарэзнік» (руск.: «Проказник») (1815). У яго п’есах «Багатонаў в вёсцы, ці Сурпрыз самому сабе» (руск.: «Богатонов в деревне, или Сюрприз самому себе») (1821), «Урок халастым, ці Спадчыннікі» (руск.: «Урок холостым, или Наследники») (1822), «Вясковы філосаф» (руск.: «Деревенский философ») (1822), «Рэпетыцыя на станцыі» (руск.: «Репетиция на станции») (1827), «Благародны тэатр» (руск.: «Благородный театр») (1827) знаходзяць перайманне французскай камедыі. Першы раман — «Юры Міласлаўскі, альбо Рускія ў 1612 годзе» (руск.: «Юрий Милославский, или Русские в 1612 году») (1829) карыстаўся вялікай папулярнасцю. Іншыя раманы і аповесці:

Пра прыжыццёвую папулярнасць Загоскіна гаворыць такі факт: у вядомай камедыі Гогаля «Рэвізор» галоўны герой, прайдзісвет Хлестакоў, спрабуе выдаць за сваю літаратурную творчасць менавіта раман «Юры Міласлаўскі», але прысутныя ўзгадваюць, што гэта «спадара Загоскіна сачыненне», і Хлестакову даводзіцца апраўдвацца.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Загоскин, Михаил Николаевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XII. — С. 123.
  2. Загоскин, Михаил Николаевич // Русский биографический словарь — СПб.: 1916. — Т. 7. — С. 152–159.
  3. Загоскин Михаил Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1789 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1852 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных