wd wp Пошук:

Міхаіл Карнеевіч Піліпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піліпенка.

Міхаі́л Карне́евіч Піліпе́нка (3 верасня 1924, вёска Дубраўка, Хоцімскі раён — 24 лістапада 1999, Масква) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Скончыў Бярозкаўскую сярэднюю школу (1941). У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. на Заходнім, Паўночна-3аходнім, Ленінградскім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік Курскай бітвы. Сувязіст, малодшы сяржант М. К. Піліпенка вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўдзень (2.10.1943) і поўнач (5.10.1943) ад Кіева. Пад агнём праціўніка пераправіўся цераз раку, наладзіў сувязь з камандаваннем палка, карэкціраваў агонь артылерыі. На захопленым плацдарме з яго ўдзелам адбіты неаднаразовыя атакі ворага, У ноч на 6.10.1943 г. ў ліку перадавых падраздзяленняў удзельнічаў у вызваленні Кіева. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 29.10.1943 г.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, «3а службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР», медалямі. Пасля вайны скончыў Куйбышаўскае ваеннае вучылішча сувязі (1946), Ваенную акадэмію сувязі (1953) і акадэмічныя курсы пры ёй (1972). Да 1973 г. на камандных пасадах у Савецкай Арміі. У 1973—1991 гг. начальнік Кіеўскага вышэйшага ваенна-інжынернага двойчы Чырванасцяжнага вучылішча сувязі імя Калініна. Генерал-лейтэнант (1984). Ганаровы грамадзянін г. Кіева. Аўтар кнігі «Сам-насам з вайною» (1999).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі, Украіна
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Заслужаныя працаўнікі сувязі СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Кіева
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Заслужаныя працаўнікі вышэйшай школы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Пахаваныя на Люблінскіх могілках
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»