wd wp Пошук:

Міхаіл Канстанцінавіч Анікушын

Міхаіл Канстанцінавіч Анікушын (руск.: Михаи́л Константи́нович Анику́шин; 19 верасня [2 кастрычніка] 1917, Масква — 18 сакавіка 1997, Санкт-Пецярбург — савецкі, расійскі скульптар-манументаліст, педагог, грамадскі дзеяч. Народны мастак СССР (1963). Герой Сацыялістычнай Працы (1977). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1958), і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя І. Я. Рэпіна (1986).

Біяграфія

Міхаіл Анікушын нарадзіўся ў сям’і рабочага. Бацька Канстанцін Анікушын, паркетчык, працаваў над паркетамі гасцініцы Масква. У 1931 годзе пачаў займацца ў Маскоўскай студыі лепкі і малявання пад кіраўніцтвам Г. А. Казлова.

У 1935—1936 гадах вучыўся ў падрыхтоўчых класах пры Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў В. С. Багатырова, у 1936—1937 — у Ленінградскай сярэдняй мастацкай школе ў Г. А. Шульца, у 1937—1941 і 1945—1947 — у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І. Я. Рэпіна.

У 1948—1951 і з 1958 года да самай смерці выкладаў у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І. Я. Рэпіна, узначальваў персанальную творчую майстэрню. Прафесар (1960).

З самага пачатку вайны пайшоў у апалчэнне. З лістапада 1941 гады ваяваў у шэрагах РСЧА.

Адна з найбольш вядомых работ скульптара — помнік Пушкіну, усталяваны ў 1957 годзе ў Ленінградзе, Ленінскай прэмія (1958).

Зноскі

  1. Аникушин Михаил Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 18 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Народныя мастакі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»