У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прохараў.
Міхаіл Дзмітрыевіч Прохараў (руск.: Михаил Дмитриевич Прохоров; нар. 3 мая 1965, Масква) — расійскі прадпрымальнік і кіраўнік, мільярдэр, прэзідэнт прыватнага інвестыцыйнага фонду Група ОНЭКСИМ, генеральны дырэктар ААТ «Полюс Золата», прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі. Сярод асноўных актываў, якія кантралююцца Прохаравым (на снежань 2010 года) — буйныя долі ў сыравінавых кампаніях UC Rusal, «Полюс Золата», «Интергео», энергетычнай кампаніі «Квадро» і інш.
Па стане на пачатак 2009 года — самы багаты чалавек у Расіі, па стане на 2010 год — другое месца, саступае толькі Уладзіміру Лісіну, па версіі часопіса Forbes.