wd wp Пошук:

Міхаіл Данілавіч

Міхаіл Данілавіч, свецкае імя не вядома (2-я палова XIII — 1-я палова XIV ст.) — князь друцкі.

Сын друцкага князя Данілы. Вядомы толькі з запісу ў памянніку Кіева-Пячэрскай лаўры. Жыў на мяжы XIII—XIV ст. Паводле таго ж памянніка, меў прынамсі аднаго сына — таксама Міхаіла.[1]

Паводле назіранняў Фёдара Успенскага, у старой анамастычнай традыцыі роду Рурыкавічаў, бацькава імя сын мог атрымаць у адзіным выпадку — калі нарадзіўся пасля смерці бацькі. Аднак у сярэдзіне XIII ст. адбылася трансфармацыя традыцыі — бацька і сын маглі мець аднолькавыя хросныя імёны, але па розных святых-цёзках і пры розных свецкіх імёнах. Такім чынам, напэўна, друцкі князь Міхал Данілавіч і яго сын Міхаіл Міхайлавіч мелі розныя свецкія імёны, невядомыя цяпер.

Зноскі

  1. Кузьмин, 2007, с. 54

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Друцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Друцкія
Катэгорыя·Асобы