wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч

Міхаіл Міхайлавіч, свецкае імя не вядома (да 1315 — пасля 1330) — князь друцкі.

Сын друцкага князя Міхаіла Данілавіча. Згаданы аднойчы ў 1330 годзе як «князь Міхаіл Друцкі» ў запісках кіеўскага мітрапаліта Феагноста, якому падарыў сярэбраны каўкій (царкоўную пасудзіну)[1].[2]

У рэчышчы гіпотэзы паходжання друцкіх князёў з Гедзімінавічаў, Аляксандр Белы выказаў думку тоеснасці князя Міхаіла Друцкага з 1330 года і князя Міхаіла Нарымонтавіча. Аднак, Юзаф Вольф у свой час вывеў асобу Міхаіла Нарымонтавіча толькі з імя па бацьку пінскага князя Васіля Нарымонтавіча ў дакуменце 2-й паловы XVI ст. з «выпісам» ранейшай фундацыйнай граматы царквы Раства Божай Маці ў Куранцы — «пана Василия Михаловича Нарымунта, князя пинского, пана мстиславского, подъ литомъ нароженья Сына Божого тысеча триста петьдесятъ пятого, индикта девятого», — а з крыніц Міхаіл Нарымонтавіч не вядомы. Да «выпісу» шэраг крыніцазнаўчых пытанняў быў яшчэ ў Яна Тэнгоўскага, які лічыў яго фальсіфікатам, а на думку Аляксандра Грушы фундацыйная грамата калі не фальсіфікат, то змешвае звесткі некалькіх ранейшых дакументаў і імёны некалькіх фундатараў у адно. На думку Тэнгоўскага і Грушы, асоба пінскага Міхаіла Нарымонтавіча ўяўная. Да таго ж, як заўважыў Андрэй Кузьмін, імя па бацьку князя Міхаіла Друцкага, згаданага ў 1330 годзе, напэўна, было Міхайлавіч або меней імаверна Данілавіч, калі князь Нарымонт у хрышчэнні быў Глебам.

Меў прынамсі двух сыноў — Васіля і Дзмітрыя.[2]

Зноскі

  1. Приселков М. Д., Фасмер М. Р. Отрывки В. Н. Бенешевича по истории русской церкви XIV века // Известия Отделения русского языка и словесности императорской Академии Наук. 1916. Т. 21. Кн. 1. — С. 58.
  2. 1 2 Кузьмин, 2007, с. 54

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Друцкія
Катэгорыя·Друцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы