У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Несцераў.
Міхаіл Васільевіч Несцераў (руск.: Михаи́л Васи́льевич Не́стеров; 19 (31) мая 1862, Уфа, Арэнбургская губерня, Расійская імперыя — 18 кастрычніка 1942, Масква, РСФСР) — рускі і савецкі мастак, жывапісец, удзельнік Таварыства перасоўных выставак і «Свету мастацтва». Акадэмік жывапісу (1898). Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1942). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941).