wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксандравіч Ліс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліс. Міхаіл Аляксандравіч Ліс (нар. 2 мая 1939, в. Бяляўшчына, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1962), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1967).

Працаваў у Васілішкаўскай ўчастковай бальніцы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць (1962—1963, галоўны ўрач); Дубноўскай ўчастковай бальніцы, Мастоўскі раён (1963—1964, галоўны ўрач); Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1967—2019; лячэбны факультэт, кафедра прапедэўтыкі ўнутраных хвароб, прафесар, у 1986—2012 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: клінічная вітаміналогія; стан кіслародтранспартнай функцыі крыві, дысфункцыі эндатэлія; энергазабяспечанасць міякарда; распрацоўка дыферэнцыраванай медыкаментознай і немедыкаментознай тэрапіі хворых стэнакардыяй, інфарктам міякарда, артэрыяльнай гіпертэнзіяй.

Узнагароды

Значок «Отличник здравоохранения СССР», медаль «Ветэран працы», званне «Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта» і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»