wd wp Пошук:

Міхаіл Абрамавіч Зораў

Міхаіл Абрамавіч Зораў (сапр. Штоклянд; 1903 — 28 ліпеня 1942, Мінскае гета) — беларускі акцёр і рэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1938).

Біяграфія

Сцэнічную дзейнасць пачаў у расійскіх тэатрах.

З 1926 акцёр, потым рэжысёр БДТ-1 (тэатр імя Я. Купалы). Крытыка адзначала тонкі псіхалагізм Зорава, яго вобразам уласцівы інтэлектуальна-лагічны пачатак у спалучэнні з лірычнасцю і эмацыянальнасцю. Найбольш вядомыя ролі: Войшалак («Вір» Я. Рамановіча), Камісар («Мяцеж» паводле Д. Фурманава), Евель Цывін («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Платон Крэчат (аднайменная п’еса А. Карнейчука(руск.) бел.). Як рэжысёр здзейсніў пастаноўкі: «Лён» Е. Міровіча (1931, разам з аўтарам), «Працяг будзе» А. Бруштэйн(руск.) бел. (1934), «Музыканцкая каманда» Д. Дэля(руск.) бел. (1936), «Платон Крэчат» (1936), «Апошнія» М. Горкага (1937), «Кацярына Жарнасек» М. Клімковіча (1938).

У 1941 мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача.

Пачатак вайны застаў у Мінску. Змешчаны акупацыйнай адміністрацыяй у Мінскае гета, дзе і загінуў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінскім гета