wd wp Пошук:

Міхаіл Іосіфавіч Пачынак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пачынак. Міхаіл Іосіфавіч Пачынак (27 снежня 1951, с. Ныркіў, Залішчыцкі раён, Цярнопальская вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 снежня 1951 года ў с. Ныркаў Залешчыцкага раёна Цярнопальскай вобласці (УССР).

Скончыў Львоўскі ордэна Леніна політэхнічны інстытут, інжынер-эканаміст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працаваў дырэктарам філіяла «Гомельскія цеплавыя сеткі РУП «Гомельэнерга». Накіроўваўся Міністэрствам энергетыкі і электрыфікацыі СССР у Мангольскую Народную Рэспубліку на будаўніцтва Эрдэнэцкай ЦЭЦ.

З’яўляўся дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Залішчыцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цярнопальскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы