Міхаіл Іванавіч Пржыбы́тка (2 лютага 1906, Мінск — 18 лістапада 1973) — беларускі дзеяч тэатра. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967).
3 1925 года працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы рабочым сцэны, загадчыкам машынна-дэкарацыйнага і канструктарскага цэхаў, галоўным машыністам сцэны. Дасканала валодаў сваёй справай, умелы арганізатар творчага працэсу, зрабіў значны ўклад у тэхнічную аснашчанасць сцэны.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Выканаў дэкарацыі да спектакляў: «Жыццё кліча» У. Біль-Белацаркоўскага[ru] (1935), «Як яе завуць» М. Адуева, «Далёкае» А. Афінагенава, «Ваўкі і авечкі[ru]» А. Астроўскага (усе 1936).