У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жараў. Міхаіл Іванавіч Жараў (руск.: Михаи́л Ива́нович Жа́ров; 15 [27] кастрычніка 1899, Масква — 15 снежня 1981, там жа) — савецкі акцёр і рэжысёр тэатра і кіно. Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Народны артыст СССР (1949). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1941, 1942, 1947). Член УКП(б) c 1950 года.