wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Дружынін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дружынін. Міхаіл Іванавіч Дружынін (15 верасня 1920, в. Дзям’янцава, цяпер Бежацкі раён Цвярской вобласці — 31 сакавіка 1995, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1978). Герой Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1964).

Біяграфія

У шэрагах Чырвонай арміі з 1939 года. Скончыў школу малодшых камандзіраў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў накіраваны ў асобную 11-ю запасную стралковую брыгаду, дзе займаўся падрыхтоўкай сувязістаў. У 1943 годзе скончыў Маскоўскае ваенна-палітычнае вучылішча імя У. І. Леніна. У баявых дзеяннях на фронце са студзеня 1944 года, з красавіка 1944 года камсорг 1-га стралковага батальёна 61-га палка 19-й гвардзейскай стралковай дывізіі (39-я армія, 3-ці Беларускі фронт).

Старшы лейтэнант Дружынін М. І. сябе ў баі каля вёскі Замасточча Віцебскага раёна. 23 чэрвеня 1944 г. першым падняўся ў атаку, з чатырма байцамі захапіў мост праз раку Лучоса і ўтрымліваў да падыходу асноўных сіл, забяспечыўшы хуткую пераправу войскаў 5-га гвардзейскага стралковага корпуса. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ўзяцці мастоў праз Лучоса гвардыі лейтэнанта Міхаілу Іванавічу Дружыніну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 3714). У 1969 г. у вёсцы Замасточча усталяваны абеліск на ўвекавечанне подзвігу байцоў.

Пасля вайны М. І. Дружынін працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 г. скончыў Вышэйшы ваенна-педагагічны інстытут, у 1962 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба. У 1962—1969 гг. у РВСН. Член ваеннага савета — начальнік палітуправы ваенных акругаў, з мая 1985 года начальнік палітаддзела Ваеннай акадэміі Генштаба.

У адстаўцы з 1987 г. Жыў у Маскве. Памёр 31 сакавіка 1995 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Міхаіл Іванавіч Дружынін на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бежацкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-японскай вайны
Катэгорыя·Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бежацкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня