У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барсукоў.
Міхаіл Іванавіч Барсукоў (11 студзеня 1890, Масква — 5 красавіка 1974) — дзяржаўны дзеяч БССР. Прафесар (1952)[4].
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1914). Удзельнік Першай сусветнай вайны, Кастрычніцкай рэвалюцыі. Падчас Грамадзянскай вайны ўзначальваў санітарную службу Усходняга, Паўднёвага(руск.) бел., Паўднёва-Заходніх франтоў(руск.) бел., Заходняй ваеннай акругі[4].
У 1924-30 наркам аховы здароўя БССР, адначасова загадчык кафедры медыцынскага факультэта БДУ, рэдактар часопіса «Беларуская медыцынская думка» (1924-29). З 1930 узначальваў сектар аховы здароўя Дзяржплана СССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны начальнік эвакапунктаў Калінінскага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. З 1945 ва Усесаюзным НДІ сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя імя Сямашка.
Старшыня Усесаюзнага таварыства гісторыкаў медыцыны. Аўтар прац па гісторыі і тэорыі савецкага аховы здароўя, гісторыі ваеннай медыцыны. Член ЦВК БССР у 1925-30 гадах[4].