wd wp Пошук:

Міхаэль Хайніш

Міхаэль Хайніш (ням.: Michael Hainisch; 15 жніўня 1858 - 26 лютага 1940) — аўстрыйскі палітык. Другі прэзідэнт Аўстрыі. Ён быў абраны ў 1920 годзе.

Прэзідэнцтва

Удзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдант, пасля абрання ў 1920 годзе займаў прэзідэнцкую пасаду 2 тэрміны да 1928 года, гэтак не прымкнуўшы да аніякай партыі.

У перыяд свайго прэзідэнцтва працаваў на пераадоленне той цяжкай сітуацыі, якая ўзнікла ў Аўстрыі пасля Першай сусветнай вайны. Развіваў аграрны сектар і турызм, асабліва ў Альпах, заахвочваў электрыфікацыю чыгунак. Ухваляў гандаль з памежнымі краінамі, як Германіяй. Стаў абаронцам нацыянальных традыцый і культуры і ініцыятарам стварэння закону аховы помнікаў. Хайніш быў ганаровым членам акадэміі навук.

У 1928 годзе асноўныя партыі прапанавалі ўнесці папраўкі ў канстытуцыю дзеля таго, каб пераабраць Хайніша на трэці тэрмін. Федэральны канцлер Ігнац Зайпель прапанаваў яшчэ адзін гадавы тэрмін для Хайніша, але той адмовіўся[3]. Пасля ён займаў пасаду міністра гандлю з 1929 па 1930 гады.

Міхаэль заўсёды падтрымліваў ідэі пангерманізму, таму ўхваліў аншлюс Аўстрыі нацысцкай Германіяй у 1938 годзе, як і многія яго суайчыннікі. Памёр у 1940 годзе, усяго праз год пасля пачатку Другой сусветнай вайны.

Зноскі

  1. Kindred Britain
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544977 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  3. Austria: Three-Room President Архівавана 3 лістапада 2012.. Time Magazine.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Палітыкі Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Прэзідэнты Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Дактары права
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных