wd wp Пошук:

Міхаэль Рот

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рот (значэнні). .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Міхаэль Рот (ням.: Michael Roth, нар. 24 жніўня 1970 года, Герынген, Гесэн, Германія) — нямецкі палітычны дзеяч, прадстаўнік сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ). З 17 снежня 2013 года займае пост дзяржаўнага міністра еўрапейскіх спраў Міністэрства замежных спраў Германіі.

Біяграфія

У 1990 годзе Міхаэль Рот скончыў школу ў Герынгене, у 1991 годзе пачаў навучанне ў Франкфурцкім універсітэце імя Гётэ ў горадзе Франкфурт-на-Майне, які скончыў ў 1997 годзе па спецыяльнасці «паліталогія». Да 1998 года працаваў у цэнтры Заходнеамерыканскіх даследванняў і грамадзянскіх навук Франкфурцкага ўніверсітэта. У перыяд з 2000 па 2002 год працаваў выкладчыкам у інстытуце Ота-Зура ў сферы паліталогіі Свабоднага ўніверсітэта Берліна.

Партыя

Рот уступіў у партыю ў 1987 годзе. Першапачаткова ён прымаў удзел у справах Саюза маладых сацыялістаў і сацыялістаў у СДПГ «Юзас». З 1996 па 2015 год быў галоўным у СДПГ у заходнім Гесэне, а з 2001 па 2011 — старшынёй раёна Герсфельд-Ротэнбург. З 2009 па 2014 год займаў пасаду генеральнага сакратара СДПГ Гесэна і прадстаўніка зямлі ў нямецкім парламенце.

Парламент

З 1998 года Рот з’яўляецца членам нямецкага парламента. На выбарах у бундэстаг у 1998 годзе ён упершыню быў выбраны членам парламента ад раёна Герсфельд з 51,7 % галасоў, а ў 2002 годзе яго зноў выбралі, але ўжо як прадстаўніка акругі Вера-Майснер — Герсфельд-Ротэенбург. На наступных выбарах у 2005 годзе ён атрымаў 51,7 % галасоў, а ў 2009 — 40,4. З 2010 па 2013 ён быў еўрапейскім прадстаўніком парламенцкай групы сацыял-дэмакратаў.

Дзяржаўны міністр Еўропы

17 снежня 2013 года Міхаэль Рот стаў дзяржаўным міністрам Еўропы ў Міністэрстве замежных спраў Германіі ў трэцім кабінеце Меркель. Са студзеня 2014 года ён таксама з’яўляецца паўнамочным па справах нямецка-французскага ўзаемадзеяння. У якасці дзяржаўнага міністра Міхаэль Рот выконвае абавязкі міністра замежных спраў — Зігмар Габрыэль (міністр замежных спраў).

Акрамя іншых спраў ён адказны за знешнія зносіны, бяспеку, узбраенне, а таксама за адносіны з ЗША, Канадай, Магрыбам, Азіяй.

У 2016 годзе ён прыехаў у Беларусь з візітам. У рамках гэтага візіту ён правёў шэраг сустрэч, у тым ліку з беларускімі студэнтамі, дзе адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў сталічных універсітэтаў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1018822496 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
  2. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  3. Michael Roth // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1018822496 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  5. http://www.bundestag.de/bundestag/abgeordnete18/biografien/R/roth_michael/258926
  6. https://www.parlamentarische-linke.de/unsere-mitglieder/ Праверана 12 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гесэне
Катэгорыя·Члены бундэстага Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі