wd wp Пошук:

Міхаэль Майр

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Міхаэль Майр (ням.: Michael Mayr; 10 красавіка 1864 — 21 мая 1922, Вальднойкірхен) — федэральны канцлер Першай Аўстрыйскай рэспублікі з лістапада 1920 да чэрвеня 1921 года. Член хрысціянска-сацыяльнай партыі, па спецыяльнасці — гісторык.

Біяграфія

Майр нарадзіўся ў гарадку Адлванг у Верхняй Аўстрыі. Вывучаў гісторыю і геаграфію ў Венскім універсітэце, дзе атрымаў доктарскую ступень у 1890 годзе. З 1897 да 1920 года ўзначальваў Цірольскі дзяржаўны архіў (ням.: Tiroler Landesarchives). У 1900 годзе стаў прафесарам сучаснай гісторыі ва ўніверсітэце Інсбрука.

Палітычная кар’ера Майра пачалася ва ўладных інстытутах Аўстра-Венгрыі. З 1907 да 1911 года ён быў членам рэйхсрата, а з 1908 па 1914 — ландтага Ціроля. Пасля распаду імперыі і заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1919 і 1920 гадах Майр быў дэлегатам ад Хрысціянска-сацыяльнай партыі ў Нацыянальны сход у рамках распрацоўкі праекта новай канстытуцыі.

У 1920 годзе Майр замяніў на пасадзе дзяржаўнага сакратара (ням. Staatskanzler) Карла Рэнера. У лістападзе 1920 года ён стаў федэральным канцлерам Аўстрыі і міністрам замежных спраў краіны, узначаліўшы ўрад меншасці хрысціянскай сацыялістычнай партыі.

Сышоў у адстаўку 1 чэрвеня 1921 года ў адказ на рэферэндум, які быў праведзены ў Штырыі па пытанні выхаду зямлі са складу Аўстрыі і далучэння да Германіі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116973536 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Michael Mayr // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116973536 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Krackowizer F., Berger F. Mayr, Michael // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns: Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800 — Pas, Linz: Verein und Institut für Ostbairische Heimatforschung, 1931. — S. 204–206. — 411 с.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116973536 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Канцлеры Аўстрыі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстрыі
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў зямлі Верхняя Аўстрыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхняй Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1922 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу