wd wp Пошук:

Міхась Шаховіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаховіч. Міхась Шаховіч (20 лістапада 1953, вёска Сакі, Бельска-Падляшскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 5 чэрвеня 2000, Беласток, Польшча) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім (1972), у 1972 г. паступіў на аддзяленне беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1975 г. перайшоў на завочнае навучанне (скончыў у 1977) і пачаў працаваць журналістам у беларускім штотыднёвіку «Ніва». З 1985 г. — адказны сакратар польскага грамадска-культурнага штомесячніка «Кантрасты». З 1990 г. — кіраўнік выдавецкай суполкі «Сумежжа». Член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1985 г. Жыў у Беластоку, дзе і памёр. Пахаваны ў Беластоку на гарадскіх могілках.

Творчасць

Дэбютаваў у 1974 г. на старонках «Нівы» вершам. Піша на беларускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Прамінанне» (1978), «Святая ноч» (паэма, з паралельным перакладам на польскую мову, 1979), «Напевы» (паэмы, 1987) і кнігі апавяданняў «Вада ў рэшаце» (1984).

Пад яго рэдакцыяй выйшаў том навуковых прац, прысвечаных польска-беларускім культурным узаемасувязям «Мост праз стагоддзі» (1980).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Ніва»
Катэгорыя·Памерлі ў Беластоку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пахаваныя ў Беластоку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
Катэгорыя·Памерлі 5 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Саюза польскіх пісьменнікаў