wd wp Пошук:

Міхась Ракевіч

Міхась Ракевіч (19 лістапада 19278 сакавіка 1992) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Заходняй Беларусі, заснавальнік арганізацыі «Чайка», кіраўнік брэсцкай групы арганізацыі.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 19 лістапада 1927 г. у сялянскай сям’і ў в. Ваўчкі (Воўчкі) гміны Чамяры Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер — Слонімскі раён Гродзенскай вобласці). У дзяцінстве вялікі ўплыў на яго мелі аповеды бацькі пра Амерыку, дзе той быў у заробках. Дзядзька Мікола быў студэнтам Варшаўскага ўнівэрсытэту. Міхась Ракевіч вучыўся ў Азярніцы і Слоніме. Да 1944 г. скончыў тры курсы Слонімскай настаўніцкай семінарыі. У 1945 паступіў у Брэсцкі чыгуначны тэхнікум.

На пачатку 1946 г. далучыўся да стварэння патрыятычнай сацыял-дэмакратычнай падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. У тым жа годзе Міхась Ракевіч створыў групу «Чайкі» пры Брэсцкім чыгуначным тэхнікуме. Прымаў актыўны ўдзел у кіраўніцтве падпольным рухам і заснаванні Цэнтру Беларускага Вызваленчага Руху (ЦБВР), у якім быў намеснікам кіраўніка Цэнтру па вайсковых пытаннях.

У сярэдзіне 1947 г. «Чайку» выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў Саюза вызвалення Беларусі, якія былі выдадзены ўладам Алесем Бажко. Пасля гэтага пачаліся арышты ўдзельнікаў «Чайкі», бо некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі. Перад самым арыштам Міхась Ракевіч быў студэнтам 4 курсу чыгуначнага тэхнікуму. Міхась Ракевіч быў арыштаваны органамі МДБ 7 ліпеня 1947 і засуджаны 18 кастрычніка 1947 г. ваенным трыбуналам як сябра антысавецкай арганізацыі да 10 гадоў канцлагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў ў турмах Баранавічаў і Воршы, канцлагерах №2 і №3 у Інце (Комі АССР), дзе працаваў на шахтах.

3 кастрычніка 1956 г. справу пераглядаў Вярхоўны Суд БССР, пасля чаго Міхась Ракевіч быў вызвалены са зняццём судзімасці паводле рашэння камісіі Суду. Пасля вызвалення застаўся працаваць на шахтах «Інтавугаль» на пасадзе памочніка начальніка вентыляцыі шахты. Там жа скончыў горны тэхнікум і ажаніўся. Рэабілітаваны ў 1975 г. Амаль 20 гадоў даглядаў прыкутую хваробай да ложка жонку. У 1988 г. павярнуўся на радзіму ў Слонім. Паводле Уладзіміра Арлова, Міхась Ракевіч ніколі не наракаў на лёс, а сябрам казаў, што нават удзячны лёсу, бо адукаваных, разумных і сумленных людзей пабачыў у лагерах значна больш, чым на волі.

Памёр 8 сакавіка 1992 г. у Слоніме. Пахаваны на могілках в. Клепачы, Слонімскі раён. На ягонай магіле побач са сціплым помнікам гарыць агеньчык шахцёрскай лампы.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154880.html Біяграфія Міхася Ракевіча

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Члены арганізацыі «Чайка»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў Слоніме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка