wd wp Пошук:

Міхась Пацук

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пацук (значэнні). Міха́сь Пацу́к (1950, Перароўскі Млынок[1], Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці — 2004) — беларускі спявак. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Перароўскі Млынок у шматдзетнай сям’і. Скончыўшы васьмігодку, паступіў у культпрасветвучэльню, а пасля на акцёрскае аддзяленне Тэатральна-мастацкага інстытута. Пасля трэцяга курсу пайшоў працаваць у Дзяржаўны народны хор БССР.

Валодаў каларытным тэнарам. Быў салістам ансамбляў «Харошкі», «Вяселле», «Свята», мастацкім кіраўніком ансамблю «Радавод». Збіраў беларускі фальклор.

Забіты рабаўнікамі яго кватэры. Рабаўнікамі былі знаёмы музыканта і два ягоныя паплечніка. Злачынцы грошай не знайшлі, але забралі з сабой тэхніку і тэлефон з вызначальнікам. Пазней іх пасадзілі на 25, 23 і 12 гадоў турмы адпаведна.

Зноскі

  1. Шалахоўскі, Аляксей Міхась Пацук(нявызн.). Наша Ніва (15 кастрычніка 2004). Праверана 10 чэрвеня 2018.
  2. dvAlex. Беларусские музыканты, которых с нами нет…(руск.) . Культура и отдых. Делаем вместе (1 кастрычніка 2017). Праверана 10 чэрвеня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Ахвяры забойстваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта