wd wp Пошук:

Міхась Пазнякоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пазнякоў. Міхась (Міхаіл Паўлавіч) Пазнякоў (нар. 24 студзеня 1951; в. Заброддзе, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец.

Біяграфія

У 1977 скончыў філалагічны факультэт БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады працаваў рабочым на Мінскім заводзе шасцерняў, пазней настаўнічаў у Бярэзінскім раёне і ў Мінску. У 1978 годзе залічаны на працу ў Інстытут мовазнаўства, дзе браў удзел у распрацоўцы 2-томных «Русско-белорусского словаря» і «Беларуска-рускага слоўніка», распрацаваў і выдаў вялікі «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» (1988).

Міхась Пазнякоў (у цэнтры) на XXIV Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Мінску (Беларусь), 12 лютага 2017 г.

З 1981 года дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча. У 1984—2000 гадах працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Юнацтва». Потым два гады ўзначальваў часопіс «Вожык». З 2003 года ў часопісе «Нёман», да мая 2008 — намеснік галоўнага рэдактара, у 2008—2009 — галоўны рэдактар. Адначасова быў намеснікам дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2009 года — сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня яго Мінскага гарадскога аддзялення.

Творчасць

Першая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям «Дзіўныя „блізняты“» (1987), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з’явіліся «Побач з татам» (1988), «Тры чарадзеі» (1991), «Ехаў поўны воз дзівос» (1994), «Шые вожык кажушок», «Дзівосны свет» (1996) і інш.

Выйшлі кніжкі вершаў для дарослых: «Колер радасці» (1988), «Час надзеі» (1991), «Крутит время свои жернова» (2004), «Любі і помні» (2006), «Святое правіла…» (2008).

Пераклаў на беларускую мову кніжкі «Дапаможаш ты — табе дапамогуць» (афганскія народныя казкі), «Залатая ракавінка» (кітайскія народныя казкі), «Дванаццаць месяцаў» С. Маршака, «У заапарку» М. Гелера, раманы С. Лагерлёфа «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», В. Скота «Квенцін Дорвард», М. Сервантэса «Дон Кіхот», некаторыя творы В. Біянкі, Я. Пермяка, Л. Махмудава, X. К. Андэрсена, братоў Грым і іншых.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2011 года № 535 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 лістапада 2021.
  2. Ларыса Цімошык СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Юнацтва»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня