wd wp Пошук:

Міхась Маскалік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маскалік.

Міха́сь Маска́лік (18 сакавіка 1903, Гарадзея — 25 верасня 1965, Гільдэсгайм, Германія) — каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч у Заходняй Германіі, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст., душпастыр і педагог. Доктар філалогіі (1959).

Біяграфія

У 1927—1931 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя. У 1932 годзе з’ехаў у Берлін на вучобу ў Вышэйшую тэхнічную школу ў Шарлотэнбургу разам з Анатолем Шкуткам, на двух яны жыллё. У 1933 годзе заснаваў «Саюз беларускіх студэнтаў у Германіі».

У 1934 годзе пакінуў палітэхніку і з’ехаў у Мюнхен вывучаць тэалогію, атрымаўшы стыпендыю ад мітрапаліта А. Шаптыцкага[1]. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Калегіуме Св. Андрэя (Das St. Andreas-Kolleg) ў Мюнхене, скончыў яго ў 1938 годзе.

Высвячаны на святара 17 ліпеня 1938 года. На кароткі час вярнуўся ў Вільню, дзе ў касцёле Св. Мікалая адслужыў першую Св. Літургію.

Напярэдадні Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Германію. У 1941—1943 гадах вывучаў філасофію ў Мюнхенскім універсітэце, жыў па адрасе Buttermelcherstrasse 10[2]. У гады вайны здзяйсняў святарскія абавязкі сярод беларускіх і ўкраінскіх ваеннапалонных польскай арміі ў Баварыі. Праз непаразумення ў 1943 годзе арыштаваны, некалькі месяцаў правёў у канцлагеры Заксенгаўзен. Вызвалены намаганням Папскай місіі ў Германіі. Кароткі час працаваў пры Візітатуры ў Берліне. Пазней здзяйсняў душпастырства ў Гільдэсгайме.

У пасляваенны час жыў у Гослары. У верасні 1945 года загадам апостальскага візітатара прызначаны дэканам для беларусаў-каталікоў у Заходняй Германіі. Ініцыятар заснавання і кіраўнік Беларускай харытатыўнай службы, якая дапамагала беларускім і ўкраінскім бежанцам у Германіі. Здзяйсняў душпастырства ў парафіях Радэрборна, Оснабрука і Гільдэсгайма.

У 1959 годзе ў Мюнхенскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю па беларускай літаратуры «Янка Купала: Пясняр беларускага народа» (Janka Kupala. Der Sänger des weissruthenischen Volkstums. München, 1961), выдадзеную на нямецкай мове ў 1961 годзе як манаграфія.

Зноскі

  1. Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Германіі ў 1939—1951 гадах Архівавана 25 верасня 2008.. — Лёс Анджэлес, 1968 — Мінск, 1994. С. 36.
  2. Universität München. Studenten-Verzeichnis. Winter-Halbjahr 1941/42. S. 28; Ibid. Sommer-Halbjahr 1943. S. 44.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Гільдэсгайме
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вязні канцлагера Заксенгаўзен
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадзеі
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Асобы