wd wp Пошук:

Міхась Ларчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ларчанка. Міхась Ларчанка (Міхаіл Рыгоравіч Ларчанка; 14 лістапада 1907, в. Хварасцяны, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 31 ліпеня 1981, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык. Доктар філалагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).

Біяграфія

Нарадзіўся 14 лістапада 1907 года ў в. Хварасцяны Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер - Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) ў сялянскай сям’і.

Вучыўся ў Княжыцкай школе сялянскай моладзі, у Магілёўскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1929 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (у 1931 г. педфак пераўтвораны ў Вышэйшы педагагічны інстытут). Скончыў яго датэрмінова (1932). З 1935 г., пасля заканчэння аспірантуры пры АН БССР, — супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Бранскім фронце, улетку 1942 г. быў цяжка паранены. З 1943 г. — загадчык кафедры і дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1952—1955 гг. — дактарант Інстытута сусветнай літаратуры АН СССР, у 1955—1971 гг. — зноў загадчык кафедры беларускай літаратуры і адначасова (да 1957) дэкан філалагічнага факультэта БДУ.

Памёр 31 ліпеня 1981 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Навуковая дзейнасць

Як крытык і літаратуразнавец выступаў з 1932 г. Выйшлі манаграфіі «На шляхах да рэалізму» (1958), «Па шляху рэалізму» (1959), «Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове XIX ст.» (1958), «Жывая спадчына» (1977), зборнікі літаратуразнаўчых прац «Славянская супольнасць» (1963), «Яднанне братніх літаратур» (1974), «Літаратурнае пабрацімства славян» (1984), а таксама брашуры «Творчасць М.Багдановіча» (1949), «А. М. Горкі і беларуская літаратура» (1951), «Гогалеўскія традыцыі ў беларускай літаратуры» (1952).

Складальнік хрэстаматыі для сярэдняй школы «Беларуская літаратура» (1945), адзін з аўтараў дапаможнікаў для ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), «Беларуская вуснапаэтычная творчасць» (1966), «Старажытная беларуская літаратура» (1968), «Беларуская народна-паэтычная творчасць» (1979).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Дэканы філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы