wd wp Пошук:

Міхась Емяльянавіч Каршук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каршук. Міхась Емяльянавіч Каршук (Каршукоў) 7 лістапада 1897 , в. Стаўбун, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер у Веткаўскім р-не — пасля 1930) — дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец, публіцыст.

Біяграфія

З 1916 г. у арміі, з 1918 г. палітработнік у Чырвонай Арміі. З 1919 г. працаваў настаўнікам у Гомельскай губерні. Скончыў Вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мінску (1922). У 1922—1923 гг. арганізатар і настаўнік першай беларускай школы ў вёсцы Пералёўка на Гомельшчыне, дзеяч і прапагандыст пашырэння беларускай школы ў Гомельскай губерні, якая тады ўваходзіла ў РСФСР. Пасля пераехаў у Мінск, вучыўся ў БДУ, быў членам студэнцкага навуковага гуртка па вывучэнні Гомельшчыны (1923—1925), сакратаром бюро Калектыву выкладчыкаў беларусазнаўства ў Мінску (1924). Працаваў настаўнікам у Мінскай цэнтральнай доследнай школе, выступаў з артыкуламі па пытаннях педагогікі, культуры, краязнаўства і беларусізацыі ў часопісах «Асвета», «Наш край», газеце «Савецкая Беларусь», «Полесская правда» і інш. З 1928 года жыў у Гомелі, працаваў у органах адукацыі. У 1930 годзе член прэзідыума Цэнтральнага бюро краязнаўства ад Гомельскай акругі. Далейшы лёс невядомы.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбуне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе