wd wp Пошук:

Міхал Стафан Аскерка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аскерка. Міхал Стафан Аскерка (1712 — ?) — дарадца прускага караля.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа» зменены. Нарадзіўся ў сям’і Антонія.

Згодна з воляй маці быў ахрышчаны паводле кальвінскага абраду. 3 1721 года вучыўся ў Караляўцы і Берліне. Каб уратаваць бацьку ад смяротнага прыгавора, перайшоў у каталіцтва. Пасля 1736 года вярнуўся ў кальвінізм, выехаў у Прусію, набыў маёнтак каля Берліна і стаў дарадцам прускага караля Фрыдрыха II.

Выдаў эканамічны трактат «Неабавязковы план дзеля найхутчэйшага асваення пусткавых земляў у Брандэнбургскай марцы» («Unmaftgeblicher Plan wegen baldigen Besetzung derer wiisten contribuablen Hufen in der Chur Marek Brandenburg», Бернбург, 1762, беларускі пераклад Мн., 1995)

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1712 годзе
Катэгорыя·Аскеркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Аскеркаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных